РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Янка Золак
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Табе
Над табой насьміхаліся, кпілі,
Зьневажалі Тваё імя.
Каб я целам і духам абмяк, –
Над табой насьміхаліся, кпілі,
Зьневажалі Тваё імя.
 
Абляплялі, абкідвалі брудам
Найсьвятое мае душы.
Каб любоў да цябе задушыць, –
Абляплялі, абкідвалі брудам
Найсьвятое мае душы.
 
Гэтай крыўды я век не забуду,
Не дарую я кпін над Табой!
Хоць памру, уступіўшы у бой, –
Гэтай крыўды я век не забуду,
Не дарую я кпін над Табой!
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.