 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Мёрзлы месяц з-за гор васількамі Перасыпаў азёрную сінь. Стыне ўсё... Ледзянымі сярпамі Выйшла восень рабіну касіць. Тоўпы зор сьнегавым пералівам Разматалі ў палёх павады. Быццам коні з намыленай грывай – У пацёмках застылі сады. Хтосьці там, у шырокім прывольлі, Дзе узьмежкі гараць серабром, Засьпяваў пра шырокае поле, Засьвістаў ледзяным салаўём... Эх, як рвецца душа у прасторы, Штосьці хочацца вечна кахаць, I дзіцячае радасьці зоры Ў ледзяных перазвонах зьбіраць. Мёрзлы месяц з-за гор васількамі Перасыпаў азёрную сінь. Стыне ўсё... Ледзянымі сярпамі Выйшла восень рабіну касіць.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|