 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Хрыстос Васкрос! Хрыстос Васкрос! – Званы званіцаў звоняць. А Родны Край – у моры сьлёз, Крывавіцца ў палоне. Хрыстос Васкрос! Хрыстос Васкрос! – Пяюць паўсюдах людзі. І гэты сьпеў, як сьпеў нябёс, Надзею ў сэрцы будзіць. Хрыстос Васкрос! Хрыстос Васкрос! Як хор анёлаў з раю, Пяе ў душы маёй патос: – І Ты ўваскросьнеш, Краю!
14.IV.1949 г.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|