РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тодар Кляшторны
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Завечарылася бярозавая просінь,
У далях вечар дым пераліваў.
А Млечны шлях
На сіняватых плёсах
Заранкамі дарогу вышываў.
 
Мне марыцца:
Нібыта тэй дарогай
З адвечнасьці вярнуліся гады...
Я не паэт,
А хлопчык басаногі –
За рубяжамі сьвет і гарады.
 
Нібы з туманаў выплыла паданьне
Пра гэта возера,
Як сьведку дзіва-дзей;
Я ўспамінаю першае каханьне
I першы хмель разбураных надзей.
 
З тае пары я шмат перамяніўся
(Цьвітуць да часу ў жыце васількі),
О, вечар, вечар,
Што завечарыўся?
Куды сплылі ружовыя вянкі?!
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.