 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Зноў вясна. Зноў купаюцца далі ў разьлівах, Зноў так чыста блакітная гладзь... I так хочацца ў думках маўклівых Залатыя палі цалаваць. Зноў так радасна шэпчуць дубровы, Зноў гамоніць аб нечым быльнёг... Надрываецца плачам карова На прывольлі ў шырокіх палёх. Цэлы дзень сьнегавыя прыталкі Цэдзяць мутныя пырскі з гары... На страсе агалцелыя каўкі Не сьціхаюць да познай пары. А як вечар датлеіць за хатай, А як змрокі прылягуць к вакну, За ваколіцай ходзяць дзяўчаты I гукаюць красуню-вясну... Эх, вясна! На’т нялюбаму хочацца верыць, На’т пастылае стала мілей... Зноў палае бунтарскае сэрца У бязьмежжы юнацкіх надзей. Цэлы дзень сьнегавыя прыталкі Цэдзяць мутныя пырскі з гары... На страсе агалцелыя галкі Не сьціхаюць да познай пары.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|