Адказ Юрцы на «Панскае ігрышча»
|
I дурны ж ты, як мядзьведзь, Зьдзіваваўся, і чаго? – Жыд у дудку сваю дмець, А пан скача ля яго. То ня дзіва, толькі стыд! I нам ужо грае жыд. Табе ж лыткі задрыжалі, Як пачуў жыдоўскі смык; Дзякуй, што скакаць ня звалі, Дзякуй Богу, што мужык. Шак панам усё ігрышча, Бо няма чаго рабіць: Жыд усё у дудку сьвішча, А пан ножкамі драбіць! А што вопраткі дзіўныя, То ж панам і трэба так: Жыд сабе палы прышые, Дык для пана выйдзе храк. Жыд у цёплай шапцы ходзе, Пану ж даў свой капялюх; Вот і выйшла што па модзе: Пан у жыда мае слух. А шклы тыя – для туману, Празь іх глядзіш, як у дым, Жыд умысьне даў іх пану, Каб зрабіць яго сьляпым. А што ценкія паненкі, А высокі у іх зад, Ото ж розум у іх ценкі, Дык і выйшаў такі склад. Сам ты відзеў: жыд міргае, Б'ець цымбалы, цягне смык, А пан пот свой пралівае, Як на паншчызьне мужык! А што паны ядуць ласа I што смагла могуць піць: Ото соляць сваё мяса, Бо ўжо сталі чыста гніць! То, брат, панскія задушкі: Усё праелі, прапілі, Цяпер жыдам ідуць ў служкі I нас цягнуць, каб ішлі. Ото ж дурню, не дзівуйся, «Анёл паньскі» гавары, Кажы: «Божа, Ты зьлітуйся!» А жыдоў чорт пабяры!
|
|