 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Зьвіняць адвечныя званы Сьвятое Полацкай Сафіі; З далёкай мілай стараны Нясуць надзеяў хвілі. Зьвіняць званы. Я чую іх Праз пушчы, горы, долы, рэкі; Мая душа ў палоне ў іх Ад сёньня і да веку. Я чую іх, і у мяне Ў душы праменіцца надзея: Ня вечна быць у чужыне Выгнанцам скрух-падзеяў. Зьвіняць адвечныя званы Сьвятой Прамудрасьці – Сафіі; Праз безьліч прыкрасьцяў, яны Нясуць мне шчасьця хвілі.
7.IX.1946 г.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|