РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Ала Петрушкевіч
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Людзі як дрэвы
І мы як дрэвы:
блізка і далёка.
У вочы твае, мілы, загляну.
Зноў сіл не хопіць,
ведаю, не хопіць
аддаць табе надзеі цеплыню.
І рукі, як галінкі, трэпле вецер,
мае надзеі зноў знішчае, топіць.
Вачыма гладзіш мае косы - вецце
з балючага асенняга агню.
Зноў сіл не хопіць,
ведаю, не хопіць
закрэсліць паміж намі цішыню.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.