РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Янка Золак
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Прыйсьце
Санэт
Мой дух, узьвіўшыся ў прасторы,
Да сонца, зораў і плянэт,
Глядзіць з вышынь на Божы сьвет –
Істужкі рэк, грамады гораў.
 
І бачаць ён: як прывід-змора,
Блукае ў цемры зь веку ў век
Сварлівы, злосны чалавек –
Каваль жыцьця і дойлід гора.
 
Яму насустрач – яркі промень
Сьвідруе цемру, крышыць, ломіць,
Бы крохкае й сухое лісьце.
 
Шточас імклівей ды іскрысьцей
Ідзе магутным ледаломам
Жаданае вякамі Прыйсьце.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.