Трыпціх
|
Вершы першага снегу
|
1 Мы ў парку, дзе дрэвы - у мроях, у сне. Сюжэт наш банальны, не новы, спрадвечны, такі ж ненадзейны і недоўгавечны, як самы першы ў гэтым годзе снег. І словы светлыя, і лёгкі смех. Нішто нас засмуціць з табой няздатна. І рукі тваёй дотык такі ж далікатны, як самы першы ў гэтым годзе снег. Кахаць - высока, хораша - ці ж грэх? Скажы,святая, вечная Каложа. Няхай між намі будзе ўсё прыгожа, як самы першы ў гэтым годзе снег.
2 Віншую цябе з першым снегам. У нашай прамоклай Гародні, дзе восень бясконца пануе, ён падае, як суцяшэнне, з'яўляецца светлым імгненнем, чаруе, хвалюе. Віншую!..
3 Першы снег. Пад нагамі ёнстане бруднай, брыдкай вадой. А што стане са мной? А з каханнем?..
|
|