РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тацьцяна Беланогая
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Да цябе
Мае шэрыя вочы,
Сумныя песьні,
Разгублены голас
У бясконцай дарозе;
У касе маёй стужкі,
У небе — вольныя птушкі…
Хачу да цябе…
Да цябе…
Да цябе…
 
У гэтым горадзе — восень…
У нашым горадзе — вясна…
І ты застаўся з маёй маладосьцю —
Я засталася адна…
І нехта скажа: «Ня трэба».
Чорнай вуліцы вочы…
Я хачу да цябе,
Я хачу да цябе, да цябе, да цябе!..
 
Шлях у клубочак круціла
І да сэрца туліла.
Шлях каханьня патрэбна
Ад чужых берагчы.
Нехта скажа: «Ня трэба».
Чорнай вуліцы вочы…
Я хачу да цябе,
Я хачу да цябе,
Да цябе…
Да цябе…
 
У гэтым горадзе — восень…
У нашым горадзе — вясна…
І ты застаўся з маёй маладосьцю —
Я засталася адна…
І нехта скажа: «Ня трэба».
Чорнай вуліцы вочы…
Я хачу да цябе,
Я лячу да цябе,
Да цябе ў цягніку!..
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.