 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Ад сьпёкі пышуць дахі і асфальт, На вулцы ўецца пыл і грукаціць фурманка; «Каробушку» пяе дзіцячы альт, І надрываецца абрыдлая шарманка. Хаця бы крышку часу адпачыць! Мо на бульвар пайсьці, сесьць на далёкай лаўцы, Здрамнуць, газэту сьвежую купіць І прачытаць усё да імені выдаўцы?
[1912]
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|