РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Янка Золак
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Васілёчкі
Васілёчкі, каханыя кветкі, –
Родных ніваў аздоба-краса!
Вас ці ўбачу на родных палетках,
Я ня знаю напэўна і сам.
 
Мо’ ў далёкай, нязнанай краіне
Дажыву мне прызначаны час;
Ды куды мяне лёс ні закіне,
Буду помніць заўсёды пра вас.
 
Буду сьніць я Радзімы палеткі
І рачулку, дзе йскрыцца жарства,
Васілёчкі, любімыя кветкі, –
Сымбаль вечнай Красы-Хараства.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.