 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Слуцкія ткачыхі
|
Апошняя аўтарская рэдакцыя
|
Ім не пабачыць роднай хаты, Ня ўчуць ім дзетак галасы. Яны у панскі двор узяты Ткаць залатыя паясы. І цягам доўгія часіны, Аб шчасьці ўжо забыўшы сны, Свае шырокія тканіны На лад пэрсідзкі ткуць яны. А за сьцяной шляхі у поле, Шуміць чарэмха ля вакна, – І думкі мкнуцца мімаволі Туды, дзе расьцьвіла вясна. Там так вясёла і прыгожа: Зіяюць срэбрам ручайкі, І у зялёных хвалях збожжа Закрасавалі васількі. Там шчыры бор шуміць сувора... Ты тчэш, бязвольная рука, Заміж пэрсідзкага узора Цьвяток радзімы васілька.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|