РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Янка Золак
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Цяжка сёньня забыцца на тое,
Што калісьці было, бо й цяпер яно ёсьць:
Брат на брата гадуе ў душы зьмяю-злосьць,
Лезе ў вочы сьляпіцай-слатою.
 
Перагрызьліся ўсе між сабою,
Асьляпіла ўсім зрок прагавітасьць-аса;
Паўз людзей праплывае-праходзіць Краса,
Не прыносячы ў сьвет супакою.
 
14.IV.1949 г.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.