 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Ты ляжыш не на ложку, а ў жытневым полі. Мама! Так мне рукі твае не балелі ніколі. То пасланы ў пакоі ня ходнікі – саматканыя сьцежкі-дарогі. Мама! Так ніколі твае не балелі мне ногі. Я прыйшла, як заўжды, цішынёю тваёю сагрэцца. Мама! Так ніколі тваё не шчымела мне сэрца. I ружовіцца дзень. I жыты ўжо чакаюць за хатай, А табой за паўвека так многа жытоў перажата!.. Ты на ложку ляжыш, А здаецца, што ў сонечным полі. Мама! Так ніколі твая не балела мне доля. Ты на ложку ляжыш. I прыціхла за хатай дуброва. Мама! Так ніколі, як сёньня, Тваё Не балела мне слова.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|