РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Яўгенія Янішчыц
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Жыцьцё маё – узьлёты і падзеньні,
Трывожны цень на выстылай сьцяне.
І там, дзе сустракаюць на адзеньні, –
Наіўныя, ня ўбачыце мяне.
 
Дыхне у твар грыбны вятрэц знаём,
Лагчына ў малаковым тумане.
Няхай камусь прымрояцца прыёмы
На гэты раз – і заўтра! – безь мяне.
 
Мараль якіх спэктакляў і учынкаў
Ўзрасьце, а ці ўпадзе ў пустой цане?
Зялёная, залётная дзяўчынка
Прысьніцца вам, ды толькі безь мяне!
 
Ні зайздрасьці ў душы, ані шкадобы.
Служу зямлі, дзе промень не пагас.
О, рыцары на час, дзяльцы і снобы,
Шчасьлівая, я больш ня ўбачу вас.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.