 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Будуць вёсны і пралескі, Будзе радасьць і туга. Адцьвіце вясна на ўзьлеску, Пабяжыць за сіні гай. I хваёваю ігліцай Адзавецца лета звон. Толькі мне не паўтарыцца Ні вясною, ні зімой. Столькі думак самых шчырых! Сьветлы шлях мне пажадай. Заўтра будзе гулкі вырай I бясхмарны небакрай. Будзе лета з навальніцай I вясёлка над ракой. Толькі мне не паўтарыцца Ані летам, ні зімой.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|