РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Яўгенія Янішчыц
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Баляда вернасьці
Да вас бяжыць знаёмая дарога,
Да вас вязу няпэўны свой настрой.
А вы адкуль з такою дабрынёй
I да мяне, і да майго малога?
 
Лаўлю ласкавы поціск вашых рук,
Што загрубелі ад работы трошкі.
А ці вядома пачуцьцё разлук
Вам, неразлучным аж да самай дошкі?
 
Адкуль у вас пагэтулькі сьвятла?..
Ды схамянуся, тут ня трэба словы.
Ў маім сяле яшчэ на паўсяла
Жывуць з вайной заручаныя ўдовы.
 
I па начох яшчэ ім страшна спаць,
Гартаць жыцьця пражытага старонкі.
I незваротным промнем зіхацяць
На пальцах скамянелыя пярсьцёнкі.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.