РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Яўгенія Янішчыц
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Бацькава дарога
Прымаўку – «твая дарога – ад печы...» –
Ня знаў. Ці знаць не любіў,
А ўзвальваў сам дарогу на плечы,
Колькі бачыў – столькі хадзіў.
 
Перамераны ўсе тутэйшыя вёрсты.
Перамераны поле, лес, сенажаць.
I дарога твая, нібы леты ды вёсны,
Засынала ў дванаццаць. Прачыналася ў пяць.
 
Смольны дух ад утульнай ватоўкі
Прыносіў у дом лясны камандзір.
...Зь лясоў Кыштоўкі ляцелі паштоўкі –
Была адкрыта
                              табе і Сібір.
 
Была адкрыта табе трывога
За дзень наступны. За рэчку зь ляском,
Пакуль сама на цябе дарога
Ня ўпала
                  жоўтым балючым пяском...
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.