РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Яўгенія Янішчыц
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Абеліскі
Жывём,
                як сьветлай памяці зарок.
Дзе б ні было – у Гродне а ці ў Менску,
З нас кожны мае ціхі свой куток
I ў ціхім тым кутку – па абеліску.
 
Іх падымаць і ставіць ёсьць каму...
Да помнікаў іду не са сьлязамі.
Калі вы маўчыцё,
                                      то ўсё таму,
Што самае галоўнае сказалі!
 
Мой абеліск!
                          Няпраўда, што мяжа
Гадоў
            нас разьдзяляе вінавата,
Бо я прыходжу не за тым, каб жаль
Аддаць спаўна,
                                  а як сястра да брата.
 
Я ведаю:
                  ёсьць час скупы і горкі,
Ёсьць міг,
                    калі у подзьвігу сваім
Жывыя ўсё ж зьвяртаюцца да мёртвых
I мёртвыя адказваюць жывым!
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.