РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Янка Золак
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Ні ўзьлётам дум, ні прагай чынаў
Цябе ня скрыўдзіў добры кон.
А васямнаццаць год, дзяўчына,
То – першы крок за Рубікон.
 
Сьпявай, пясьнярка і сьпявачка;
Цьвіці, як ружа ў летні дзень!
Твая рука – рука мастачкі
Кладзе сьвятло умела й цень.
 
З-пад гнуткіх пальцаў тваіх, гукі
Няхай плывуць шырока ў сьвет!
Працуй, вучыся, каб бяз мукі
Ісьці дарогай прышлых лет!
 
2.II.1950 г.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.