 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Вузельчыкі званкоў I росы на папасе. Шчэ столькі вечароў Харошых у запасе! Няхай не разьмяняць Ні сьцежкі і ні долі. Прыслухайся: шумяць Жыты на вольным полі. Прыслухайся: яшчэ Бяды ня так і многа, Калі ступню пячэ Адкрытая дарога, I сьцелецца ў цішы Сяброўская размова, I сьпеліцца ў душы Купалавае слова.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|