РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Яўгенія Янішчыц
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Не дакарала, не журыла
Ні ў цішыні, ні пры гасьцях.
...Клубочак зь лёну упусьціла
Матуля ціха мне на шлях.
 
О, як я бегла!
                              Летуценна
Дарыў дарогу мне прастор.
О, як, наіўная, хацела,
Каб жыў наводшыбе той бор,
 
Той зеляненькі луг ды поле
Ды ў полі сьпелы каласок.
I нават боль, як роўня Болю,
Балеў загадкава здалёк!
 
О, як хацела жыць я гордай
I незалежна-маладой!..
Ды падступаецца да горла
Клубочак ніткай суравой.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.