 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Цяпло раптоўнае адлігі – I сьвет нанова маладзён. I ў звоне дзён разносяць крыгі Твайго сьвятла празрысты звон. Плыве шырокі сьвет страката То палявою, то лясной... I чым жыве старая хата – Вядома толькі ёй адной! Зьняла дзяўчынка басаножкі, Лясны мурог да ног прылёг. ...Яшчэ для першае падножкі Не узышоў чартапалох! Сукенку лёгкую трапеча Вятрэц, наіўны і сьляпы. Яшчэ для горкае сустрэчы У шыпшын ня выраслі шыпы! I ты бяжыш насустрач сьвету, Нібыта ў ім не існуеш. I для бяздомнага паэта Пралесак крохкі лёс нясеш.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|