РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Яўгенія Янішчыц
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Вунь першая хмара павісла бянтэжна
Над краем.
Легальна зусім і зусім незалежна
Зьнікаю.
Вось першая кропля апала над борам,
Над гаем...
З гасьцінных канапаў і з пышных убораў –
Зьнікаю.
Зьнікаю з усьмешак на тварах лісьлівых,
Няверных.
Зьнікаю. Хай будзе на момант шчасьлівым
Той бераг,
Дзе мроя збылася, дзе кветка ўзьнялася,
А явы ня стала...
Зьнікаю, пакуль я сама у сабе не знайшлася
Цьвяроза і стала.
Вунь нечая зорка, начная ільдзінка,
Плыве па-над гаем.
Зь люстэркаў усіх і з усіх фотаздымкаў –
Зьнікаю,
Зьнікаю...
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.