 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Быць такою маладою Над нядоляй маладой! ...Ці умыюся сьлязою, Ці усьмешкаю тваёй. Вось і скончана дарога. Суравее толькі ніць Прыпамінку, што нікога Болей сьветла не любіць. ...Будзь здароў, мой вораг кроўны У няроўнай барацьбе За паўстанак мой чароўны, За сьвітанак на ілбе. I за вырай ласкавейшых Слоў, сьвітаньняў і надзей. ...На якім агні замешан Мой наступны крэўны дзень?
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|