РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Яўгенія Янішчыц
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Дай Бог з табою мне не сустракацца.
Застанься там, на беразе,
                                                      дзе мы
Яшчэ ня ўмеем нават цалавацца,
Не адчуваем холаду зімы.
 
Нібы гарлачык,
                                  студзіць лоб гарачы
Твая далонь. I я перад усім
Зусім яшчэ сьмяюся па-дзіцячы
Над шчасьцем неразумным і сьляпым.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.