РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
Галоўная
Слоўнікі
Спасылкі
Аб сайце
Кірыліца
Łacinka
Яўгенія Янішчыц
Вершы
Даведка
ДАВЕДКА
x
Гэты верш сустракаецца ў зборах:
«Ясельда» (1978)
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
* * *
Для сваёй адзінае дачушкі,
На вякі (вядома ж, на вякі!)
Вышыла матуля мне падушкі,
Лёгкія,
як дым,
пухавікі.
Вунь яны,
прывезеныя з дому,
Хораша цьвітуць, як сенажаць,
...Ты даруй мне, мама, што мілому
Так, як ты,
ня ўмею мякка слаць.
Праверка
Увядзіце тэкст з карцінкі.
Праверка
Увядзіце тэкст з карцінкі.
Падабаецца
Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.