РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Яўгенія Янішчыц
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Палескае
Тут чараты, і гаць,
I гай – навідавоку.
Як цяжка прывыкаць
Да Вашых рук здалёку.
 
Пакуль стажкі стаяць
I ходзіць важна бусел, –
Дазволю нагадаць
Я пра сябе у скрусе
 
Хаця б травінкай той
Між багны ды асокі,
Як даўкай нематой
Перадапошняй сьпёкі.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.