РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Яўгенія Янішчыц
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
У белым кіпені сады,
У белым вэлюме маёвым.
Ды не прыйсьці назад туды –
Там толькі роздым вішняковы.
Ды не прыйсьці усьлед за той
Падзеяй, слаба прамільгнуўшай,
Калі зьняверам, як вайной,
Разрабаваны нашы душы.
Ах, не прыйсьці назад туды...
Але нашто? Зь якое мэты
У тыя белыя сады,
У летуценныя гады,
Дзе ні трывогі, ні бяды
Ні за сябе, ні за планэту?..
Ды выбежыць цераз гады
Той вобраз, што ня стаўся словам:
У белым кіпені сады,
Дзяўчынка ў вэлюме маёвым.
Ёй не прамоўлю: «Пачакай,
Перачакай пялёсткаў замець...»
Бо ўпершыню паклікаў май,
Бо і самой прыйшло на памяць,
Што абнавіўся сьвет зь вясной,
Што нездарма сьпяваюць сьцежкі,
Што варта жыць дзеля адной
Маёвай сынавай усьмешкі.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.