РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Вальжына Морт
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
“Кіці”, шаснаццаць, сто шэсцьдзесят, бляць,
Качаня з разуменьнем справы
Чыё коўзкае цела сьмерці маленькі сябра
Майстра ласкі, бывалая муза.
 
Чыя парфума адразу дае ў нос,
Душэўнае зьвераняці чый вопыт
Жыцьця ўжо лезе праз вушы,
Кіці, лярва, шаснаццаць.
 
Ты, хадзячае пуза,
Якое часам песьцяць разумныя лялькі,
Што берагуць як рэліквію свае кветкі.
 
Дзяўчо грудастае па восемь двойчы.
 
– Які там сочак?! Для дамы – віскі!
 
Чыя найгоршая ўсьмешка найлепшы
Агульны дзельнік няблізкіх душаў.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.