РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Янка Золак
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Танкі
I
 
Песьню ў лёт пусьці,
Хай яна чаруе сьвет!
Не заўжды ў жыцьці
Вішня дасьць і ўвосень цьвет.
Сэрцу-ж – двойчы не цьвісьці
 
II
 
Крок людзей заўжды
Скіраваны проста ў даль!
Нашыя сьляды –
Пена ў отмуці ад хваль.
Ад радзін да сьмерці – цаль.
 
III
 
Песьню прапела
Яна ў белым хораме.
Песьня нясьмела
Птахам за горамі
Мляўка у стоме асела.
 
4-6.VIII.1951 г.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.