 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Вось і лета маё на схіле, На дарогу ляцяць дзьмухаўцы. I яго затрымаць ты ня ў сіле Для мяне. Як з канцамі канцы Зводжу даўнюю ціхую згоду, Што была паміж намі, як міг... Колькі ж тога гаркавага мёду Засталося цяпер на дваіх? Дый сама разумею, што лета Абрываецца тонкая ніць. ...I чыя ж гэта песенька сьпета? ...I чыя гэта песьня зьвініць?
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|