РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Яўгенія Янішчыц
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Ты мяне аберажы
Чуйным часам нечакана.
На высокім рубяжы
Наша сьпеліцца паляна.
 
Не кранаюць той мурог
Ні бяда яшчэ, ні крыўда.
Маладых лісточкаў крылы
Мякка сьцелюцца да ног.
 
Лес, нібыта з рукава,
Птушак высыпаў стазвоны.
Я й сама, як мурава,
На зямлі ляжу зялёнай.
 
Ты крылом мяне накрый
Тумановым за чаротам
Да сьвітальнае зары
I да той, што ўзыдзе потым.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.