РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Яўгенія Янішчыц
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Няпраўда, ужо не сумую,
Але, затуманіўшы зрок,
На ўсіх скрыжаваньнях раўную
Твой голас, твой позірк, твой крок.
 
Блакітам поўняцца яблыкі
Славянскіх адкрытых вачэй.
Мне сёньня любіць безаглядна
Высокая выпала чэсьць.
 
Да смагі, да хрусту, да болю,
Да самай апошняй зь мінут
Іду і бягу за табою,
Зрываючы путы пакут.
 
О Божа, няпраўда, што сьвята
Ў мяне засталося на чвэрць.
Я сёньня настолькі багата,
Што ўжо не баюся зьбяднець!
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.