РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Яўгенія Янішчыц
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Лістапад. Разгадкавы спакой.
А ў цішы так хораша і ясна.
Не шкада, што кружыцца дачасна
Зелянцовы лісьцік нада мной.
 
Ведаю: адолею бяду
I наклічу радасьць выпадкова.
Я сама сабой,
                              калі вяду
З болю непрыручанае слова.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.