 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
За вакном маім ластаўкі кружаць... Пасьля дожджыка яркая ружа Усьміхаецца ласкавей неяк. І п’яніць мяне водарам ружа. Маё сэрца цяпер палымнее, Як расьцьвіўшая толькі што ружа. І душа мая гэтак-жа сьвежа, Як абмытая дожджыкам ружа. Я гляджу на вясёлкі мярэжу... Гэта – ярка цьвіце ў небе ружа. Я і сам маладзею, мой дружа, Як пад сонцам і дожджыкам ружа.
25.XII.1965 г.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|