 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Вазьму свой лёс і перайначу! Як лёгка сказана! Мана: Плачу за горкую удачу Расянай кропелькай віна. Яе на мой прыезд чаканы Расьціла мама цэлы год. А год апаў, як ліст каляны, А год гарчыць, як позьні мёд. З плячэй адкінуўшы турботы, Імкнуся стаць я весялей Ці не таму, што адзіноту Баюся выдаць на сяле? Бо тут усё сваёй хадою: I першы ліст, і першы гром, I певень з поўняй маладою, I Камарыха з Камаром.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|