 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
У маладой журбе Мой новы дзень імжыць. З табой і безь цябе Я прывыкаю жыць. I долі не кляну, Жыву такой, як ёсьць. Гарчэй ад палыну Сьвітае маладосьць. Мядовы пах сянца, Туман – што сырадой. ...Каханы, да канца Абраны ты другой. Любві не наталіць Скупой дажджынкай дня. А жыць – пакуль баліць На сэрцы вышыня.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|