 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Мужчыны прыходзяць, як лічбы ў календары, І потым ізноў паўтараюцца раз на месяц. Мужчыны, што бачылі дно Найглыбейшых бутэлек. Багі зямныя, нябесныя каралі. І быццам пацеркі разарваных караляў, Разьлятаюцца дрыжыкі ад дотыку іхных рук. На стук іх сэрцаў – адчыняюцца дзьверы. На гук іх голасу – плывуць караблі. І вецер ліжа іх твар, што дурны сабака, І нясецца цягніку наўздагон. Яны распрануць мяне, быццам саміх сябе, І будуць трымаць у руках, як саксафон. І гэтая музыка, музыка, іхныя блюзы, Ліюцца, як малако з жаночых грудак. Такіх высокіх нот не адолеюць людзі, Такіх высокіх нот баяцца багі. Мужчыны, што вучаць дзяцей дзіцячаму сьмеху, Мужчыны, што вучаць час не стаяць на месцы, Мужчыны, што любяць мужчын у туалетах клюбаў, Мужчыны, што цалавалі рукі самое сьмерці. Мужчыны, што ніколі мне не павераць, Which bound me to a chair Mama their lips fall on me Like burning planes They are powerful patient And when the world crashes Everyone runs for the shelters They pause to pluck one my lashes Mama even not mine Just anyone’s mama Come back Rescue me find me In this plane wreck.
2003
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|