РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Яўгенія Янішчыц
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Больш для сябе не існаваць
I з болем – не зьмірыцца.
Як знаць: каго мне прывячаць,
Каму усьлед маліцца.
 
Пячэ зіхоткая раса
На халадку самоты.
А я – жыла, а я – расла,
Каб здагадацца: хто ты!
 
Яшчэ пастукае ў душу
Галінкаю надзеі
Прачысты дождж, зялёны шум,
Ціхмяны спад завеі.
 
Ляцець трывожнаму пяру
Пад стрэсам, пад аблогай...
Як знаць: з табою гавару
Ці з цэлаю эпохай?
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.