 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Прыходзіш з нагоды ці з суму, Зь віны, а ці зь лютай зімы? О, колькі няўдзячнага шуму Трымаюць трывожна дамы! Ты й зараз баішся змыліцца На дрогкі агонь у акне. Замецена сьнегам сталіца Ці позьні твой сьлед да мяне? Прысядзь, я цябе не прымушу Адкрыцца ў расстайнай журбе I шчасьця твайго не парушу, Калі яно ёсьць у цябе!
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|