РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Яўгенія Янішчыц
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Вось турбот тваіх паляна,
Зьвечарэлых сосен медзь.
...На вятры скразным, як рана,
Крылцу кепачкі ляцець.
 
У вішнёвым, у маёвым
Белым кіпені – зямля.
Паўтараюцца нанова
Кольцы часу і камля.
 
У жыцьцё жыцьцём загнаны,
Усьміхайся дням здалёк.
Паспрабуй, акальцаваны,
Не па кругу – папярок!
 
Зоры высьпелі на Яна,
Іх, што ягад у траве.
...На вятры скразным, як рана,
Ветразь кепачкі плыве.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.