РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Яўгенія Янішчыц
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Вольная жанчына
Глядзеў, калі ішла праз поле...
Сачыў, як зьнікла у бары...
I адпусьціў яе на волю,
Бы рыбку пушкінскі стары...
 
Ды спадзяваўся ўсё ж,
                                                  што прыйдзе,
Адумаецца, прыплыве.
Чакаючы – узьненавідзеў
Сябе самога і яе.
 
А што ж было з маленькім
                                                          сэрцам
I нёс куды вясновы шал?
Як выбар між жыцьцём і сьмерцю –
Яе нязгасны ідэал.
 
Кругі расстаньня пад вачыма,
Дарог няўтульныя лаўжы...
Навошта ж воля для жанчыны,
Калі ёй цэлы сьвет чужы!
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.