РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Яўгенія Янішчыц
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Гэта, мілы мой, лёсу насьмешка:
На якую такую бяду
Белым цьветам усыпана сьцежка,
Яж – на лёстачцы хісткай іду.
 
I нашто столькі мройнага квету
Абляцела яшчэ без пары,
I якому шчасьліваму лету
Зноў кукуе зязюля ў бары?
 
Ты ідзі стараною, старонкай,
Мой, да кропелькі мой, і – чужы!
Белым кветам, калінаю горкай,
Агнявою агромленай гронкай
Паўстаю на ўспамінак душы.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.