 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Душы не патрывож Адчайнай і шчымлівай. ...О, гэты бедны дождж Над урадлівай нівай! Па кропельцы – здаля Апала так нямнога. А просіцца ж зямля У неба – праліўнога! Я думала: адна Не засумую зь летам. А доля, як вайна, Па ласцы – рыкашэтам. Ды не зьмірыцца ўсё ж Мне зь цішай сіратлівай. ...О, гэты бедны дождж Над урадлівай нівай!
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|