РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Яўгенія Янішчыц
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Зь якой вясны, зь якое б та прычыны
Сярод каляных студзеньскіх сьнягоў
Чужога і далёкага мужчыну
Шкадую, як нязбытнага свайго.
 
Хіба што гэтак просяць суцяшэньня
У адзінотнай камеры цішы;
А ці ваююць так з апусташэньнем
Задушанай турботамі душы?
 
А ён маўчыць, далёкі той мужчына,
Яму на скроні сьнегу намяло.
Яго кахала дзіўная жанчына,
Яму дарыла дзіўнае сьвятло...
 
Дрыготкія, ў вачох адбіткі неба,
Як два азерцы поўныя стаяць.
I разумею: суцяшаць ня трэба.
I адчуваю: позна шкадаваць.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.