 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
І тчэ жыцьцё гады, нібы палотны Матуля, – у пасаг і пра запас. ...У самы цяжкі час, у час самотны – Я знала Вас! А быў пасаг мой не зусім заможны: Вось толькі крылы лёгкіх рук і броў. У самы смутны час, у час трывожны Ўзыдзі, любоў! Я прасачу спакойнымі вачыма Сваё жыцьцё бяз шуму, без прыкрас. І паміраць ня страшна з той прычыны, Што помню Вас!
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|