У безназоўнай цішыні, Дзе перагорнуты старонкі Жыцьця, ці ўспомніш тыя дні I голас мой, ад шчасьця звонкі? А я баюся пастарэць Хаця б на макавае зерца – Ці не таму, што ўжо зьвінець Ня хоча спуджанае сэрца? Ды ўзяўся ранак на сьвятло, А поўдзень доўга лашчаць промні. I тчэцца сьцежка праз «было!..» – Ты хоць яе, адну, запомні: Яна ў ажынах і ў расе Бяжыць балюча і вясёла, Такая сьцежка, як і ўсе, Што ногі некалі калола!
|
|